Вытворчае аб’яднаньне «Беларуснафта» падрыхтавала плян сумеснай дзейнасьці зь іранскімі нафтавымі кампаніямі.
Іран з працоўным візытам наведала беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшлі вядучыя спэцыялісты кампаніі. У перамовах і прэзэнтацыях прынялі ўдзел кіраўнікі і спэцыялісты іранскіх нафтавых кампаніяў.
Найбольш пэрспэктыўным праектам будзе сумесная распрацоўка іранскіх радовішчаў. «Беларуснафта», якое ўваходзіць у склад канцэрна «Белнафтахім», зьдзяйсьняе пошук, выведку й распрацоўку нафтавых радовішчаў ды сьвідравінаў, здабычу нафты і спадарожнага газу.





