Мінтранс не губляе надзеі вынішчыць транспартных “зайцаў” як від.
Новую сыстэму аплаты праезду ў грамадзкім транспарце разглядаюць у Мінтрансе Беларусі. Сёньня на гарадзкім пасажырскім транспарце востра стаіць праблема аплаты праезду.
На думку спэцыялістаў, яе дапаможа вырашыць сыстэма, падобная да той, што выкарыстоўваецца ў Маскве. У расейскай сталіцы выкарыстоўваюць сыстэму «Каскад»: у пярэдніх дзьвярах аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў усталёўваюцца турнікеты, прайсьці празь якія пасажыры змогуць толькі з плястыкавай карткай. На ўведзеньне такой навіны ў менскім гарадзкім транспарце спатрэбіцца каля 66 мільярдаў рублёў. Праўда, ёсьць у яе і мінусы: зьніжаецца хуткасьць транспарту, павялічваецца працягласьць паездкі. І тым ня менш, Мінтранс лічыць такое новаўвядзеньне пэрспэктыўным, – паведамляе СТВ.
Раней таксама паведамлялася пра распрацоўку кампостэра, які б аўтаматычна некалькі разоў на дзень мяняў спалучэньне цьвікоў. Гэтак меркавалі змагацца з тымі, хто зьберагае талёнчыкі, каб некалькі разоў езьдзіць на тым самым аўтобусе, тралейбусе ці трамваі.
?
Глядзі яшчэ:
Віцебск: У аўтобус па картках
Turniketam.net – сайт ініцыятывы масквічоў супраць усталяваньня турнікетаў.
Фота trolleway.tramvaj.ru





