Ня лёс для экстрэмалаў

Зімовыя сьвяты праз два тыдні, а ні сьнегу, ні марозу яшчэ няма. І не чакаецца, згодна з прагнозамі сыноптыкаў, амаль да канца сьнежня. Таму аматарам лыжаў і санак няма мажлівасьці павесяліцца на вольным паветры. Тых, хто мае грошыкна эўрапэйскія гарналыжныя курорты, таксама чакаюць няясныя пэрспэктывы наконт пераднавагодніх дзянькоў. Тамтэйшыя лыжныя трасы дагэтуль не схаваныя пад сьнегам і невядома, ці запрацуюць яны да Калядаў.

Зімовыя сьвяты для дзетак

Сайт Нашы дзеткі запрашае разам у кавярні "Жар-птушка", што ў Цэнтральным дзіцячым парку адсьвяткаваць Каляды. Дзіцячае сьвята адбудзецца 26 сьнежня (аўторак), пачатак а 11-й. У праграму ўваходзіць сьвяточная пастаноўка для дзетак у выкананьні актораў ЦЮГу, конкурсы, дзіцячая дыскатэка.

Удзельнікі праекту рыхтуюць да Новага году яшчэ не адзін сюрпрыз: беларускамоўныя Дзед Мароз і Сьнягурка (а хто пажадае – Сьвяты Мікалай) якіх можна будзе запрасіць у сям’ю праз інтэрнэт, зайшоўшы на сайт Нашыя Дзеткі. Тут жа можна будзе запрасіць і калядоўшчыкаў. Плянуюцца зімовыя сьвяткаваньні ў іншых гарадох. На сайце багата іншай інфармацыі, прысьвечанай зімовым сьвятам – сцэнары навагодніх дзіцячых імпрэзаў (абвешчаны таксама адпаведны конкурс на найлепшы сцэнар), тэксты калядак, зімовыя вершы.

Афіцыйны Дзед Мароз

Беларускі Дзед Мароз цяпер прымае ня толькі ў Белавежскай рэзыдэнцыі, але і ў Менску. У сталіцы ён распачне сустрэчы з бацькамі і дзецьмі 21 сьнежня. Для гадаванцаў дзіцячых дамоў наведваньне рэзыдэнцыі добрага Дзядулі бясплатнае. Навагоднія сустрэчы зь Дзедам Марозам працягнуцца да 31 сьнежня.

Дарэчы, Рэзыдэнцыя беларускага Дзеда Мароза ў Белавескай пушчы дзейнічае круглы год без выходных. Працуе адначасова з Музэем прыроды парку – ад 9-й па 18-ю. Кошт дзіцячага і дарослага квітка складае 6,5 і 15 тысячаў рублёў адпаведна. Наведваньне рэзыдэнцыі можна сумясьціць з экскурсіяй непасрэдна па Нацыянальным парку. Прымаюцца групы колькасьцю ня менш за 10 чалавек.

Калядныя канцэрты

22 сьнежня (пятніца) ў Менску адбудзецца калядны канцэрт гурту «Безь білета», а 25-га (панядзелак) з традыцыйнай ужо сярэднявечнай дыскатэкай выступіць «Стары Ольса». Падрабязная інфармацыя на Тузіне Гітоў – .

Дзе можна набыць лясную прыгажуню

У перадсьвяточныя дзянькі елачныя кірмашы будуць працаваць па ўсім Менску. У Заводзкім раёне – па адрасе пр.Партызанскі, 99; Кастрычніцкім – вул.Ландэра,4; вул. Казінца, 6а; Ленінскім – пр. Ракасоўскага, 2; Маскоўскім – пр. газэты «Звязда», 40, Партызанскім – бульвар Трактарабудаўнікоў; Першамайскім – вул.Шугаева, 3/1; Фрунзэнскім – вул.Прытыцкага, 42 і Кальварыйская, 24; Цэнтральным – вул.Няміга, 8.

Між іншым, наступаючы 2007-ы год паводле ўсходняга календара будзе годам Чырвонай Вогненнай Сьвіньні. Згодна паданьня, Сьвіньня апошняй прыйшла на сьвяткаваньне Новага году, таму яна й замыкае 12-гадовы цыкль усходняга календару. Апроч таго, нельга ставіць на стол стравы са сьвініны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру