Увечары 12 сьнежня ў Горадні а 19-й гадзіне быў затрыманы Аляксей Салей – адзін з супрацоўнікаў часопісу «Magazyn Polski» непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Паводле словаў сведкаў, Аляксея затрымалі асобы ў цывільным, калі той выходзіў з крамы «Спадарожнік».

Андрэй Пачобут, галоўны рэдактар «Magazynа», лічыць, што затрыманне адбылося праз дзейнасьць [вярстальнік] Аляксея ў часопісе. У той вечар яны акурат працавалі над наступным нумарам. Таксама рэдактар адчуваў, што ўлады нешта рыхтуюць, бо ўвесь вечар за імі сачылі асобы ў цывільным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?