Некалькі дзён таму мы вярнуліся з Рыгі. Мы былі з 6 да 10 сьнежня на грамадзка-палітычнай канфэрэнцыі «Вартаўнікі на сьценах», арганізаванай хрысьціянскай царквой «Новае пакаленьне».

Так радасна назіраць, як хрысьціяне ўдзельнічаюць у жыцьці сваёй краіны, а не замыкаюцца ў сьценах сваіх царкоўных будынкаў. Яны займаюць актыўную грамадзянскую пазыцыю, уплываюць на грамадзтва, удзельнічаюць у выбарах, падтрымліваючы сумленных і прыстойных кандыдатаў. Іх пастар Аляксей Лядзяеў мужны і сьмелы чалавек, нераўнадушны да таго, што адбываецца ў нашай краіне. У 90-х гадах ён сам актыўна выступаў супраць камунізму і савецкай ідэалёгіі.

Падчас перавароту ў 1991 г. ён стаяў на Домскай плошчы ў Рызе, выступаў на барыкадах разам з палітыкамі. А шмат гадоў пасьля ў нашай Беларусі пастар А.Лядзяеў сустрэўся з чалавекам зь Менску, які распавёў, што падчас тых падзеяў ён служыў у спэцназе ў Грузіі, і як іх спэцназ прывезьлі ў Рыгу, паставіўшы на баявыя пасты на будынку Унібанку, загадаўшы трымаць на мушцы ўсіх лідэраў, якія выступаюць на барыкадах. Гэты чалавек распавёў, што трымаў на мушцы самога пастара А.Лядзяева.

Сьмелыя людзі робяць гісторыю, а астатнія яе рэдагуюць. Гэта добры прыклад для падражаньня нашым хрысьціянскім лідэрам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру