У Нью-Ёрку нечакана сарваўся чарговы раўнд кансультацый па пытаньні атамнай праграмы Ірану. На закрытым паседжаньні Рады Бясьпекі ААН прадстаўнік Злучаных Штатаў Уільям Брэнік прапанаваў разгледзець на паседжаньні Рады пытаньне аб галадоўцы былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна і сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Аднак прадстаўнік Расеі Васіль Чуркін катэгарычна запярэчыў і пакінуў залю паседжаньняў. Пасол Кітаю ў ААН Ван Гуань патлумачыў журналістам: "Расейскі калега сказаў, што павінен атрымаць інструкцыі ад свайго ўраду ў справе сытуацыі ў Беларусі». Са словаў Чуркіна, пасьля нечаканае згадкі пра Беларусь перамовы па іранскім пытаньні не маглі пайсьці канструктыўна. У выніку плянаванае абмеркаваньне іранскай ядзернай праграмы было адкладзенае.

Варта адзначыць, што ініцытыву ЗША падтрымалі дыпляматы некаторыя іншых краінаў-сяброў ААН. Тады як пасол Чуркін заявіў, што гэтая праблема ня мае дачыненьня да справаў Рады бясьпекі ААН. Паводле Чуркіна, калі выносіць яе на Раду Бясьпекі, тады й любое пытаньне можна вынесьці, "нават пытаньне аб кукурузных шматках". «ЗША выбралі ня лепшы час для вынясеньня пытаньня», — гэтак зрэагаваў прадстаўнік Вялікай Брытаніі ў Радзе бясьпекі Эмір Джоўнз Пэры.

Як вядома, галадоўкай Аляксандар Казулін дамагаўся ад усіх дэмакратычных урадаў Эўропы і сьвету, генэральнага сакратара ААН, вынясеньня на разгляд Рады Бясьпекі ААН пытаньня аб Беларусі.

Радыё "Свабода" са спасылкаю на агенцтва Reuters цытуе амэрыканскага чыноўніка, які пажадаў захаваць ананімнасьць, паводле якога галадоўка Казуліна вынесла на першы плян сытуацыю з уціскам дэмакратыі ў Беларусі.

Варта адзначыць, што ў Радзе Бясьпекі ААН беларускае пытаньне загучала ўпершыню ў гісторыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру