Таваразварот паміж Расеяй і Беларусяй за 9 месяцаў 2006 году ўзрос на 20% у параўнаньні з студзенем-верасьнем мінулага году ён склаў $2,6 млрд.

Прырост таваразвароту паміж Расеяй і Арменіяй за восем месяцаў 2006 году склаў прыкладна 50%. За дзесяць месяцаў 2006 году аб’ём таваразвароту Арменіі, у параўнаньні з тым жа пэрыядам 2005 году, павялічыўся на 14,3% і склаў $2,536 млрд. У тым ліку, аб’ём экспарту склаў $810,9 млн. (павялічыўся на 2,3%), імпарту - $1,725,2 млрд. (рост 20,9%).

Аб’ём экспарту Ўкраіны ў Расею за 2006 г. вырас на 6% і склаў $5 млрд. А экспарт з Расеі ўва Ўкраіну – $8,9 млрд., паміж дзьвюма краінамі расьце таваразварот і сёньня ён складае $14 млрд.

У гэтым годзе таваразварот паміж Казахстанам і Расеяй складзе каля 11 млрд. даляраў. Пра гэта падчас двухбаковых перамоваў з прэзыдэнтам РФ Уладзімерам Пуціным ува Ўральску сказаў прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

У студзені-жніўні тавараабарот паміж Расеяй і Ўзбекістанам склаў $1,38 млрд. Гэта 120, 9% ад узроўню тавараабароту да аналягічнага пэрыяду 2005 года ...

Тавараабарот паміж Расеяй і Азербайджанам у гэтым годзе наблізіцца да адзнакі ў $1,5 млрд., тавараабарот паміж Расеяй і Азербайджанам у мінулым годзе павялічыўся на 29%, а ў гэтым годзе, як чакаюць, яго рост складзе 50%.

Тавараабарот Расеі і Літвы за дзевяць месяцаў гэтага году склаў ужо 4 млрд. эўра, тады як па выніках усяго 2005 г. ён быў роўны 3,7 млрд. эўра. «Рост не пакідае сумневаў. Расея побач з краінамі Эўразьвязу, на якія выпадае 50% зьнешняга гандлю, зьяўляецца пастаянным партнэрам Літвы», - сказаў надзвычайны і паўнамоцны пасол Літвы ў РФ Рымантас Шыдлаўскас на адкрыцьці ў чацьвер у Ніжнім Ноўгарадзе эканамічнага форуму.

Літва экспартуе прадукты харчаваньня і вырабы лёгкай прамысловасьці, прадукцыю хімічнай прамысловасьці. Імпартуе энэргарэсурсы, прадукцыю машынабудаваньня, хімічнай і фармацэўтычнай прамысловасьці, паперу.

Шыдлаўскас таксама паведаміў, што прамыя расейскія інвэстыцыі на 1 студзеня 2006 г. склалі амаль 1 млрд. эўра. З гэтым паказчыкам Расея займае пятае месца сярод буйных інвэстараў, якія працуюць у Літве. Сярод найбуйнейшых расейскіх інвэстараў пасол назваў кампаніі «Газпром», «ЛУКОйл» і «Мечел». Па словах Р.Шыдлаўскаса, тавараабарот паміж Расеяй і Літвой у I паўгодзьдзі 2006 г. склаў больш за $4 млрд. У ліку інвэстараў літоўскай эканомікі, па яго словах, Расея займае 5 месца - на літоўскім рынку актыўна дзейнічаюць такія расейскія кампаніі, як ОАО «Газпром», ОАО «ЛУКОЙЛ» і «Мечел».

Тавараабарот паміж Расеяй і Польшчай за 6 месяцаў вырас на 40,3% і склаў 7,03 млрд. даляраў, у тым ліку расейскі экспарт - 5588,8 млн. даляраў /рост на 49,8%/, імпарт - 1441,2 млн. даляраў /рост на 12,6%/. Тавараабарот паміж Расеяй і Польшчай за 9 месяцаў склаў 11367,4 млн. даляраў, экспарт з Расеі ў Польшчу дасягнуў 8623,4 млн. даляраў, а імпарт РФ з Польшчы - 2744 млн. даляраў.

Як адзначаюць у Мінэканомікі, расейскі экспарт у Польшчу захоўвае сыравінную накіраванасьць. Яго аснову складаюць тавары сыравіннай і паліўна-энэргетычнай групаў - 92,2%, хімічныя тавары – 3,1%, прадукцыя чорнай мэталюргіі – 3%.

Польскія пастаўкі ў Расею маюць больш раўнамерную структуру. Вядучае месца ў польскім экспарце займаюць хімічныя тавары і фармацэўтыка /27,2%/. Далей ідуць харчовая і сельскагаспадарчая прадукцыя – 22,6%. Доля паставак польскіх машынаў і абсталяваньня ў Расею заўважна ніжэйшая, чым у цэлым у польскім экспарце.

Да канца 2006 г. таварабарот паміж Расеяй і Аўстрыяй дасягне 5 млрд. эўра.

Тавараабарот паміж Расеяй і Чэхіяй да канца 2006 г. дасягне рэкорднай велічыні ў $5 млрд.

Тавараабарот паміж Расеяй і Паўднёвай Карэяй у гэтым годзе дасягне $9 млрд., заявіў Уладзімер Пуцін падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Рэспублікі Карэя Но Му Хенам, паведамляе «РИА Новости».

«Расьце тавараабарот, у гэтым годзе ён будзе каля 9 млрд.», - адзначыў Пуцін, адкрываючы сустрэчу ў Ханоэ, дзе прэзыдэнты дзьвюх краінаў удзельнічаюць у саміце АТЭС.

«Нашыя гандлёва-эканамічныя сувязі дывэрсыфікуюцца, у тым ліку гэта высокія тэхналёгіі, пляны па супрацоўніцтву ў касьмічных тэхналёгіях», - дадаў прэзыдэнт Расеі.

Уладзімер Пуцін падчас свайго візыту ў Малайзію наўрад ці прысьвеціць асноўны час палітычным пытаньням. Галоўная мэта паездкі, па словах намесьніка кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі Сяргея Прыходзька, «надаць двухбаковым адносінам устойлівую дынаміку і зрабіць іх свойго роду мадэльлю адносінаў Расеі з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі». А «дынамікай адносінаў» з Малайзіяй - адным з стратэгічных партнёраў Расеі ў гэтым рэгіёне – варта даражыць. Толькі за тры месяцы гэтага году тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 43%. Прычым Малайзію, у адрозьненьне ад большасьці расейскіх зьнешнегандлёвых партнёраў, ня надта цікавяць, на жаль, ужо традыцыйныя для расейскага экспарту прадукты - нафта, газ і г.д. Куала-Лумпур мае намэр разьвіваць супрацоўніцтва ў сфэры высокіх тэхналёгіяў і ў ваенна-тэхнічнай сфэры. Яшчэ ў траўні быў падпісаны кантракт на пастаўку ў Малайзію расейскіх самалётаў Су-30 МКМ. Акрамя таго, малайцы гатовыя купіць расейскія гэлікоптэры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?