Музыку да 11 калыханак напісаў Зьміцер Вайцюшкевіч у суаўтарстве з паэтамі Уладзімерам Някляевым, Рыгорам Барадуліным, Леанідам Дранько-Майсюком і Алесем Камоцкім. Асобным бонусам дададзена старажытная габрэйская калыханка, якую сьпявае Аляксандар Памідораў, песьня Юрыя Выдронка «Курка-раба» і «Мільярды зорак» ад «Нэа».

Ідэя праекту належыць Дзіцячаму фонду ААН ЮНІСЭФ у Беларусі, які сёлета адзначае такім чынам 60-годзьдзе, а спонсарам дадзенага праекту па лініі ААН ЮНІСЭФ выступіў Біл Гейтс.

Праект некамэрцыйны, дыск у продаж не паступіць. Але ўжо на праваслаўнае Раство ў Інтэрнэце зьявіцца сайт www.lala.telecom.by, адкуль можна будзе бясплатна спампаваць песьні «калыханкі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру