Піначэт даў дубу гэтак своечасова, што здаецца яго проста кокнулі адэпты нейкай антыкамуністычнай сэкты. Справа ў тым, што яго, Піначэта, сьмерць прыйшлася на агонію Фідэль Кастра, якая як мыльны серыял цягнецца доўга-доўга, амаль з чэрвеня. Таму, каментючы сьмерць чылійскага экс-дыктатара, шмат журналюг запаралелілі дзьве згаданных падзеі.

глядзі малюнак

Сапраўды - чым не фінал эпохі халадной вайны: адначасова паміраюць два яе хадзячых сымбалі - палітыкі, якія прэзентавалі дзьве розныя варожыя сацыял-эканамічныя мадэлі.

Гэткая паралель прымушае нявольна параўновываць дасягеньні абодвух дыктатур, прычым кубінец адразу здаецца паступае чылійцу. У Чылі няма картак на мяса і малако – гэта можна ( памылкова) інтэрпрытаваць як наступства ліберальных рэформаў 70-ых. Акрамя таго забойца Альендэ сам дабраахвотна сыйшоў з улады, а Кастра, здаецца, мае намер кіраваць краінай нават у стане клінічнай сьмерці.

Атрымліваецца, што Піначэт не такое ўжо і чмо. Нават негледзячы на тое, што напярэдадні ягонай сьмерці высвятлілася, што ён хаваў на таемных банкаўскіх рахунках у ЗША больш за сто мільёнаў відавочна зкрадзенных у дзяржавы, баксаў. Ня будзем забываць, што кастраўскай Кубе фактычна не далі прадэманстраваць поўнасьцью свой патэнцыял з-за амерыканскай палітыкі эмбарга.

Аднак факт ёсьць факт: чыста храналагічныя супадзеньня агоній Піначэта і Кастра шмат зьмяніла у былых гістарычных ацэнках абодвух персанажаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру