12 сьнежня беларускамоўных слухачоў менскай fm-станцыі «Альфа Радыё» насьцярожыла адсутнасьць выпуску навінаў па-беларуску ў традыцыйныя 19.45. Як высьветлілася, гэта была выпадковасьць. Кіраўнічка службы навінаў «Альфа Радыё» Вольга Альварада патлумачыла гэта тым, што ў аддзеле навінаў зьявіўся новы чалавек, і ў працэсе яго навучаньня адбыўся такі незаплянаваны збой. «Выпускі навінаў па-беларуску выходзілі і будуць выходзіць надалей» – супакоіла сп. Вольга.

На сайце «Альфы» не бяз гонару паведамляецца, што яна зьяўляецца адзінай камэрцыйнай радыёстанцыяй, якая трансьлюе навіны для людзей, што размаўляюць па-беларуску.

Беларускамоўныя навіны тут выходзяць тройчы на дзень -у 6.45, 15.45 і 19.45. Першыя навіны па-беларуску загучалі на «Альфе» ў ліпені 2003 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?