Еўропа гатова рэалізоўваць план эканамічнай падтрымкі Беларусі, пасля таго як у краіне распачнуцца працэсы дэмакратызацыі. Канкрэтнае напаўненне своеасаблівага «плана Маршала» для Беларусі было абмеркавана сёння ў Страсбуры на сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з сябрам Еўрапейскай Камісіі па знешніх сувязях і еўрапейскай палітыцы суседства Бенітай Фэрэра-Вальднэр.

Аляксандр Мілінкевіч назваў перамовы з Бенітай Фэрэра-Вальднэр надзвычай прадуктыўнымі і падкрэсліў, што спд. Фэрэра-Вальднэр «выдатна валодае беларускімі рэаліямі». Галоўнай тэмай размовы была супольная падрыхтоўка Еўрасаюзам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі плана эканамічнай дапамогі нашай дзяржаве.

— Гэта будзе своеасаблівы «план Маршала» для Беларусі. Які ахопіць энергетычную, інвестыцыйную, сацыяльную ды іншыя сферы гаспадаркі. Еўропа канкрэтызуе сваё пасланне беларускаму народу, а мы ў сваю чаргу працуем над перспектывамі паспяховага развіцця нашай краіны, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Паводле словаў Аляксандра Мілінкевіча, Еўрапейская камісія таксама распачынае шырокую падтрымку праектаў тэле- і радыёвяшчання на Беларусь, моладзевых абменаў, праграм падтрымкі рэпрэсаваных.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру