13 снежня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Рост цэн на энергарэсурсы значна не паўплывае на ход інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Такую думку выказаў сёння журналістам старшыня Камітэта па справах СНД, сустаршыня Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Вадзім Густаў. Ён прымае ўдзел у пасяджэнні Міжпарламенцкай камісіі ў Магілёве.

Паводле слоў Вадзіма Густава, Беларусь і Расія дасягнулі за апошнія некалькі гадоў найвышэйшага ўзроўню інтэграцыі, і гэты працэс незваротны. У Саюзнай дзяржаве распрацаваны і дзейнічаюць 40 значных сумесных праграм. У ходзе іх рэалізацыі створаны дзесяткі тысяч новых рабочых месц, шэраг галін прамысловасці атрымаў новы імпульс і перспектывы развіцця. Гэтак жа актыўна развіваюцца інтэграцыйныя працэсы і ў рамках ЕўрАзЭС. У прыватнасці, ужо падрыхтавана 38 розных пагадненняў, і да 2009 года пастаўлена задача выйсці за заключэнне Мытнага саюза, а гэта найвышэйшы ўзровень інтэграцыі.

Што датычыцца росту цэн на энергарэсурсы, то Расія вымушана іх павышаць, уступаючы ў глабальны сусветны рынак, пад націскам еўрапейскіх дзяржаў, адзначыў старшыня Камітэта па справах СНД. Калі цэны будуць расці паступальна, то «для Беларусі тут няма ніякай трагедыі». У першую чаргу гэта датычыцца цэн на газ, дадаў Вадзім Густаў.

Фота russia-today.ru

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру