9 сьнежня 2006 году адбылася мілая прэм’ера – спэктакля «Народны альбом», м’юзікла Лявона Вольскага і Міхала Анемпадыстава паводле аднайменнага музычнага праекту. Рэжысэр – Уладзімір Колас, акторы – вучні Коласаўскага Ліцэю. Сцэна – спартовая заля фундацыі «Кшыжова» , што пад Уроцлавам, – аскетычна-гатычнага маёнтка барона фон Мольткэ, які напрыканцы ХХ стагодзьдзя ператварыўся ў буйны польска-нямецкі цэнтар эўрапейскага паразуменьня. У сьнежні 2006 году тут, на памежжы, і праводзіў заняткі забаронены ў Беларусі Ліцэй. Падчас кароткай сэсіі быў пастаўлены музычны спэктакль з цудоўным вакалам і бліскучымі мізансцэнамі. Другі за гісторыю Коласаўцаў: прэм’ера першага, ужо легендарнага, адбылася ў 1999 г. ў менскім ЦЮГу пры поўным аншлягу.

І вось другая пастаноўка – сумесь школьнага капусьніку і беларускага андэграўнду. Гульня актораў далёка не прафэсыйная, але ў выканаўцаў моцныя галасы і яскаркі тэатральнага азарту ў вачах. Што найбольш удалося выканаўцам – дык гэта ўжыцца ў вобразы.

Болей здымкаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру