Недалёка ад вёсачкі Пруднікі на Пастаўшчыне другую зіму дзейнічае лясная рэзыдэнцыя старажытнабеларускага бога холаду і марозу Зюзі.

Да Зюзі сёлета маюць далучыцца іншыя паганскія боствы – Завея, Напасьця, Ледавік і Агнявік, аднак іх прыезд адкладзены праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я. У Беларусі ніяк не ўсталюецца сапраўднае зімовае надвор’е. Зюзю даводзіцца працаваць за ўсіх. Ягоных гасьцей чакае экскурсія па сядзібе, тэатралізаваны спэктакль, ласункі. Летась старажытнабеларускага бога холаду наведала 1 600 чалавек.

Зюзя ўяўляўся беларусам старым, зь белымі, як сьнег, валасамі на галаве і такой жа даўжэзнай барадой, нізенькага росту, тоўсты; увесь у белай цёплай вопратцы; ногі ў яго босыя, а галава нічым не пакрытая. У руцэ носіць жалезную булаву. Зюзя ўзьнімае завiруху, мяцелiцу, выклiкае сьцюжу, маразы. Прыкладна ў такім выглядзе ён і будзе сустракаць гасьцей у сваей рэзыдэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?