У сваім штогадовым пасланні да нацыянальнага сходу і народа 21 красавіка Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў перадвыбарныя выступы сваіх апанентаў: «Я ўсіх папярэджваў: гэта мы вытрымаем, гэта мы дадзім. Пераважная большасць людзей будуць разумець усё тое, пра што гаворыцца з экрана. І нават тое, што гаварылася: забі прэзідэнта, ідзіце туды, парушайце гэта. Гэта ўсё можна. І гэта на каналах, з якімі людзі заўсёды атрымлівалі аб’ектыўную інфармацыю», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак, паводле яго слоў, «невялікая мізэрная меншасць і адзінкі адшчапенцаў зусім не так» разумелі тое, што адбывалася на экране. «І тады я папярэдзіў: калі вы хочаце, мы пойдзем на гэта. Дадзім поўную свабоду і дэмакратыю, але майце на ўвазе, гэта будзе мець наступствы, — сказаў Лукашэнка. — Сёння ўсё можна, а хворыя людзі, якія недзе ў грамадстве сябе не рэалізавалі, псіхічна хворыя, яны ж па-іншаму гэта ўспрымаюць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?