Беларусь будзе будаваць АЭС, чаго б ёй гэта ні каштавала, заявіў Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка, выступаючы са штогадовым пасланнем да народа і парламента.
«АЭС нам жыццёва неабходная, і яна будзе пабудаваная», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Ён нагадаў, што сёння 95% электраэнергіі ў Беларусі выпрацоўваецца пры дапамозе імпартаванага прыроднага газу. Гэта, паводле слоў прэзідэнта, робіць эканоміку, якая расце, занадта адчувальнай да ваганняў цэн на газ і прымушае шукаць альтэрнатыўныя крыніцы энергарэсурсаў і займацца дыверсіфікацыяй іх паставак.
Тым часам, паводле яго слоў, АЭС дазволіць атрымліваць электраэнергію, якая будзе на 50% таннейшай, чым выпрацаваная з газу.





