Сярод затрыманых у сувязі з тэрактам у мінскім метро — член Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 21 красавіка з пасланнем народу і парламенту.

«Дык навошта нам такія БРСМаўцы?! Я колькі раз вас арыентаваў, не цягніце ні ў «Белую», ні ў чырвоную Русь, ні туды, ні сюды, нікога не цягніце». Паводле яго меркавання, у БРСМ павінны уваходзіць «свядомыя людзі, якія жадаюць быць лідарамі, весці за сабой, самарэалізоўвацца». Паводле слоў прэзідэнта, выпадковых людзей не павінна быць і ў іншых маладзёжных грамадскіх арганізацыях.

Паводле яго слоў, у сувязі з тэрактам улады звярнулі ўвагу на дзіцячыя садкі і школы. «Жах! У Мінску, асабліва ў Мінску (у іншых рэгіёнах ці няма наогул ці толькі-толькі пачынаецца): нарката, курыва, нага за нагу з настаўнікамі паляць», — ацаніў сітуацыю Лукашэнка.

Варта нагадаць, што ў БРСМ пры Лукашэнку пачалі прымушаць уступаць. Часта ўступленне ў БРСМ падаецца ўмовай для атрымання пакоя ў інтэрнаце або новага звання.

Што да сітуацыі ў школах, то міністр адукацыі Радзькоў толькі што атрымаў гонар узначаліць ініцыятыўную групу па вылучэнні Лукашэнкі ў прэзідэнты, а пасля выбарў атрымаў павышэнне да намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?