«Беларускі народ ужо сказаў палітычным прайдзісветам рашучае не. Але «не» мы абавязаны гаварыць штодня і даказваць кожным сваім дзеяннем. Адказная праца, выкананне законаў, цывілізаванае рашэнне наяўных праблем павінны стаць укладам кожнага ва ўмацаванне адзінства народа, ва ўмацаванне стабільнасці і правапарадку на роднай зямлі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваім пасланні да нацыянальнага сходу і народа, гаворачы пра сваіх палітычных праціўнікаў.





