У Барысаве 22 красавіка адбудзецца адкрыццё вытворчасці аўтобусаў ПАЗ малога і сярэдняга класа, арганізаванай «Групай ГАЗ» сумесна з кампаніяй «РусАўтаПрам» — дыстрыб’ютарам кампаніі ў Беларусі.
Як паведаміла
Аўтобусы ПАЗ, якія рыхтуюцца да зборкі, прайшлі сертыфікацыю ў якасці прадукцыі беларускай вытворчасці. Узровень лакалізацыі кампанентаў для аўтобусаў ПАЗ у Беларусі складае каля 25%.
Дырэктар дывізіёна «Аўтобусы» «Групы ГАЗ» Мікалай Адзінцоў заявіў, што стварэнне сумеснай вытворчасці будзе садзейнічаць развіццю продажу аўтобусаў ПАЗ на беларускім рынку і забеспячэнню сістэмы мясцовых пасажыраперавозак «якаснай аўтобуснай тэхнікай па даступнай цане». «Рэалізацыя гэтага праекта стане сур’ёзным укладам у развіццё інтэграцыйнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі і, у прыватнасці, ва ўмацаванне прамысловых сувязей Рэспублікі Беларусь з Ніжагародскай вобласцю, у якой размешчаны Паўлаўскі аўтобусны завод «Групы ГАЗ», — сказаў Адзінцоў.





