Украінскаму праваабаронцу Міхаілу Каменеву забаронены ўезд у Беларусь, паведаміла міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
21 красавіка Каменеў, які з’яўляецца намеснікам старшыні Усеўкраінскай маладзёжнай арганізацыі «Фундацыя рэгіянальных ініцыятыў», членам Грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны, накіроўваўся ў Мінск у якасці інфармацыйнага памочніка кіраўніка місіі. На мяжы яму паставілі штамп «Уезд забаронены» без указання тэрміну дзеяння забароны.
Каменеў стаў трэцім праваабаронцам з Украіны, якому забаронены ўезд у Беларусь.
Следам за Марынай Цапок і Максімам Кіцюком ён не змог трапіць у Мінск, каб прадоўжыць працу ў міжнароднай назіральнай місіі. У аналагічнай сітуацыі апынуўся і грамадзянін Расіі Андрэй Юраў, кіраўнік місіі, выдвараны з Мінска 16 сакавіка. «Названыя праваабаронцы, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, дзейнічалі адкрыта і на падставе норм ААН і АБСЕ аб праваабарончай дзейнасці ажыццяўлялі маніторынг сітуацыі з правамі чалавека — у адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі, узятымі на сябе Рэспублікай Беларусь», — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Паводле слоў Марыны Цапок, падобныя дзеянні могуць быць расцэнены як прамая перашкода працы міжнароднай назіральнай місіі, «бо з меркаванняў аб’ектыўнасці і бесстароннасці ў яе складзе могуць быць толькі
Праваабаронцы паведамляюць, што
МЗС Украіны перадаў ноту пасольству Беларусі ў Кіеве з просьбай даць вычарпальную інфармацыю аб прычыне забароны ўезду ў краіну Марыне Цапок 20 красавіка.
Доўгатэрміновая місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі была створана 27 снежня 2010 года ў сувязі са становішчам у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яна аб’яднала прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін АБСЕ для назірання як за дзейнасцю беларускіх улад у выпадку парушэнняў імі правоў чалавека, так і за магчымымі дзеяннямі радыкальных грамадскіх груп, здольных стварыць пагрозу іх вакананню. Місія таксама ажыццяўляе маніторынг агульнай сітуацыі з выкананнем фундаментальных правоў чалавека ў Беларусі, пытанняў забеспячэння дзейнасці праваабаронцаў. Для аб’ектыўнай ацэнкі сітуацыі ў склад місіі не была ўключана ніводная беларуская арганізацыя.





