За тры тыдні акцыі салідарнасці са звольненай настаўніцай Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Наталляй Іллініч яе падтрымалі каля 90 чалавек.
У інтэрв’ю БелаПАН Іллініч паведаміла, што ў ходзе акцыі, якая пачалася 1 красавіка, удзельнічаюць людзі розных прафесій і ўзростаў. «Прыкладна палова іх з Мінска, астатнія жывуць у іншых гарадах і вёсках. Людзі падтрымліваюць мяне не толькі матэрыяльна, але і маральна — сваімі цёплымі словамі ў лістах і па тэлефоне», — сказала Іллініч.
Паводле яе слоў, акцыя салідарнасці сведчыць аб тым, што людзі раздзяляюць яе погляды і лічаць, што праўда на яе баку. «Зусім невядомыя мне жыхары краіны выказваюць словы спачування і падтрымкі ў цяжкі для мяне час.
Пры гэтым мяне просяць не спыняцца і ісці да канца, каб служыць прыкладам для іншых.
Такая падтрымка дарагога вартая, і я выказваю падзяку ўсім неабыякавым і добрым людзям», — заявіла Наталля Іллініч.
Настаўніца гісторыі вышэйшай катэгорыі была звольненая 27 студзеня дырэктарам школы Наталляй Меркуль. Педагог лічыць, што звальненне звязана з яе актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Ільініч 26 гадоў адпрацавала ў Талькаўскай школе, дзе стварыла краязнаўчы гурток і сайт talka.info, выдала кнігу «Талька і наваколле», даследуе
Іллініч з’яўляецца прыхільніцай ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння. Брала актыўна ўдзел у шэрагу выбарчых кампаній — збірала подпісы за дэмакратычных кандыдатаў і была назіральнікам.
5 студзеня супрацоўнікі КДБ і МУС правялі ў яе доме вобыск, забралі сярод іншага
Безвыніковымі апынуліся звароты Іллініч да начальніка аддзела адукацыі Пухавіцкага райвыканкама Таццяны Чарнышовай і міністра адукацыі Сяргея Маскевіча з просьбай аказаць садзейнічанне ў аднаўленні на працы. У сувязі з гэтым 10 лютага Іллініч падала заяву ў суд. Паколькі 10 сакавіка суддзя Святлана Акуліч не задаволіла іск жанчыны, яна абскардзіла судовае рашэнне ў Мінскім абласным судзе. Улады Пухавіцкага раёна не дазволілі правядзенне 15 красавіка ў Мар’інай Горцы пікета салідарнасці са звольненай настаўніцай.
Марат Гаравы, БелаПАН.





