Справу былых кандыдатаў на прэзідэнта Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса будуць разглядаць у Ленінскім судзе. Весці працэс будзе суддззя Людміла Грачова. Калі пачнецца працэс, яшчэ не вызначана.
Дзмітрый Ус зазначае, што за ім увесь час вядуць вонкавае сачэнне супрацоўнікі спецслужбаў.
«Адзін і той жа аўтамабіль ездзіць. На лецішча, на працу. Добрыя аўтамабілі — BMV X5, а то бывае „Мэрсэдэс“ апошняй мадэлі. Таніраваныя вокны, ня бачна, хто там сядзіць».
Дзмітрый Ус, як і вязень турмы КДБ Мікалай Статкевіч, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня. Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. Падчас следства Дзмітрый Ус адмовіўся, як прапаноўваў, паводле ягоных звестак, следчы, агаворваць Мікалая Статкевіча.





