У жылым сектары Мінска з 10 мая пачнецца паэтапнае адключэнне гарачага водазабеспячэння для падрыхтоўкі цеплавых сетак сталіцы да работы ў зімовых умовах.
Першымі адчуюць бытавыя нязручнасці жыхары вуліц Казінца, Каржанеўскага, Ангарскай, Сацыялістычнай, Баграціёна, Сталетава, Філімонава - усяго больш за 30 вуліц.





