У камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама распрацоўваеццанарматыўна-прававая база для аднаго сацыяльнага праекта. Мінчане атрымаюць магчымасць за плату ўладкоўваць сваіх старэнькіх бацькоў на дзённы час у спецыяльны стацыянар, дзе тыя атрымаюць дастойны догляд і ўвагу, а ўвечары іх будуць забіраць дадому.
— У Мінску такія ахвотныя ёсць. Сёння не ўсе гатовыя вызначыць сваіх блізкіх у інтэрнатную ўстанову, ды і месцаў там не хапае, — патлумачыла старшыня камітэта Жанна Рамановіч. Плануецца, што першыя дзённыя групы для старых з’явяцца ў Кастрычніцкім раёне. Канкрэтныя тэрміны рэалізацыі праекта пакуль не называюцца. Усё будзе залежаць ад запатрабаванасці ўстановы. Пры станоўчых выніках досвед плануецца распаўсюдзіць на ўсе раёны Мінска.
Таксама ў сталіцы стартаваў сацыяльны праект «Пажылыя — старым». У яго рамках фізічна здаровыя і актыўныя пенсіянеры будуць аказваць платную дапамогу састарэлым нямоглым людзям. Ужо сфарміравана група з 200 пенсіянераў пакуль на валанцёрскіх пачатках.





