Амерыканскі штотыднёвік Time абнавіў спіс самых уплывовых людзей свету.
Гэты спіс традыцыйна і наўмысна эклектычны — на думку часопіса, усе гэтыя людзі, прадпрымальнікі яны, акторы або прэзідэнты, — генератары новых ідэй, якіх «актыўна абмяркоўваюць, якія выклікаюць абурэнне, але часам — сапраўдныя рэвалюцыі».
У гэтым годзетоп-100 узначаліў каардынатар егіпецкай рэвалюцыі Ваэль Гонім, які ў поўнай меры ўсвядоміў і здолеў выкарыстаць патэнцыял сацыяльных сетак наогул і Facebook у прыватнасці ў справе мабілізацыі народных масаў.
Пасля таго як ён прызнаўся, што садзейнічаў апазіцыі, у прыватнасці, стварыў старонку ў сацыяльнай сетцы Facebook, дзе заклікаў усіх выходзіць на вуліцу, яго арыштавалі на 12 сутак. Пасля вызвалення яго запрашалі найбуйнейшыя тэлеканалы, каб узяць інтэрв’ю. Са студзеня гэтага года Ваэль Гонім з’яўляецца
Гонім здзейсніў цуд, піша Times: рух, які пачаўся з некалькіх тысяч прыхільнікаў зменаў у Егіпце, за лічаныя дні разросся да 12 млн чалавек, рэжым былога егіпецкага прэзідэнта Хосні Мубарака быў зрынуты амаль бяскроўна.
На другім месцы — вядомы эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Джозэф Стыгліц, былы галоўны эканаміст Сусветнага банка і эканамічны дарадца прэзідэнта ЗША Барака Абамы. Яго ідэі ў эканоміцы, лічыць выданне, яшчэ трэба будзе ацаніць па заслугах — у любым выпадку ён прадказаў крызіс у Азіі, бурбалкі на рынку іпатэчных аблігацый і ўпершыню акрэсліў кола праблем, якія прынцыпова немагчыма вырашыць на лакальным або краінавым узроўні, а толькі на глабальным.
Трэці нумар у спісе — прадпрымальнік Рыд Гастынгс, стваральнік новай мадэлі распаўсюджання відэакантэнту — сэрвісу
У рэйтынгу Time таксама прэзідэнт ЗША Барак Абама разам з жонкай Мішэль, дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, тэлевядоўца Опра Уінфры, спявак Джастын Бібер і камедыйная актрыса Эмі Пелер. Пелер у спісе на чацввертым месцы, істотна вышэй за стваральніка Facebook Марка Цукерберга і заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліяна Асанжа.
Самымі ўплывовымі палітыкамі ў свеце Times лічыць канцлера Германіі Ангелу Меркель, прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі і прэм’
У сотню Time таксама трапіла бельгійская тэнісістка Кім Клейстэрс, якая выйграла два апошніх турніры серыі «Вялікага шлема». Акрамя таго, уплывовым спартоўцам быў прызнаны аргентынскі футбаліст Ліянэль Месі.





