Свой удзел у выставе ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі Milex-2011, якая пройдзе ў Мінску 24–27 мая, пацвердзілі ўжо больш за 130 арганізацый, прадпрыемстваў і навучальных устаноў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і Арменіі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк.

Удзел у выставе таксама пацвердзілі каля 20 дэлегацый з 15 краін.

Паводле слоў Уладзіміра Лаўранюка, экспазіцыя размесціцца на 1.827 кв. м закрытай і 4.140 кв. м адкрытай плошчы. Акрамя таго, будзе прадстаўлена калектыўная экспазіцыя ад арганізацый дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

У межах выставы адбудзецца пасяджэнне Дзелавога савета пры Міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічным супрацоўніцтве АДКБ і 3-е пасяджэнне Каардынацыйнага савета ўпаўнаважаных органаў дзяржаў — удзельніц АДКБ па пытаннях рэкламна-выставачнай дзейнасці.

Завяршаецца падрыхтоўка і да V Міжнароднай навуковай канферэнцыі па ваенна-тэхнічных праблемах, праблемам абароны і бяспекі, выкарыстанні тэхналогій двайнога прымянення, якая з’яўляецца неад’емнай часткай Milex. На ўдзел у канферэнцыі ўжо пададзена больш за 280 заявак ад розных арганізацый з Беларусі, Расіі, Украіны, Румыніі, Сербіі, Балгарыі і Германіі. У межах канферэнцыі запланавана правядзенне круглага стала на тэму «Шляхі ўдасканалення ўзбраення Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?