заявілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
На гэты раз свята Уваскрэсення Хрыстовага адзначаецца ў адзін дзень усімі хрысціянскімі канфесіямі. Урачыстыя набажэнствы, прымеркаваныя да свята, адбудуцца ў 21 праваслаўным храме і прыходзе, а таксама ў 10 рымска-каталіцкіх касцёлах і абшчынах.
Пры правядзенні рэлігійных мерапрыемстваў чакаецца вялікая колькасць грамадзян. У сувязі з гэтым намаганні сталічных міліцыянераў будуць засяроджаныя на забеспячэнні ўласнай і маёмаснай бяспекі грамадзян, а таксама на прадухіленні дарожна-транспартных здарэнняў у месцах правядзення мерапрыемстваў, а таксама на прылеглай вулічна-дарожнай сетцы, гаворыцца ў паведамленні ГУУС.
Традыцыйна ў святочныя дні сталічная міліцыя звяртае ўвагу гараджан і гасцей сталіцы на ўмеранасць ва ўжыванні спіртнога, а таксама нагадвае пра забарону распівання алкагольных напояў, у тым ліку і піва, у грамадскіх месцах.





