У хуткім часе Кастрычніцкая плошча Мінска, як у старыя добрыя дзевяностыя, зноў на некалькі гадоў ператворыцца ў велізарную будоўлю — тут будуць узводзіць падземны шматпавярховы паркінг на 600 месцаў.
pomniki.budzma.org
pomniki.budzma.org
pomniki.budzma.org
pomniki.budzma.org
pomniki.budzma.org
Пад шумок Антон Астаповіч, старшыня нашага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, вырашыў прапанаваць кіраўніцтву Мінгарвыканкама ўзяць і аднавіць дамініканскі касцёл св. Тамаша Аквінскага, на мой погляд, найпрыгажэйшы з мінскіх храмаў. Ну сапраўды, чаму б і не, інвестыцыі ў параўнанні з будаўніцтвам паркінга адносна невялікія, а горад атрымае нядрэнную славутасць і трошкі падправіць страчанае сваё аблічча.
Цалкам верагодна, дамініканскі касцёл разам з правым бокам Зыбіцкай — гэта апошнія буйныя (з рэальных) праекты па рэгенерацыі гістарычнага цэнтра горада.Больш мне нічога на розум не прыходзіць з таго, што можна было б аднавіць. Хіба што яшчэ вярнуць Рускаму тэатру маўрытанскі выгляд харальнай сінагогі.
Шкада, але я практычна ўпэўнены, што Астаповіча, прынамсі гэтым разам, праігнаруюць, зрэшты, за спрос не даюць у нос. Тым больш,
ён прапануе вельмі ідэалагічна дакладнае прыстасаванне будучага адноўленага касцёла: «Пад канцэртную залу для двух галоўных музычных калектываў Рэспублікі Беларусь — Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна і Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга». Добра яшчэ, не пад лядовы палац, гэта было б зусімбо зразумела, што калі хтосьці памяняецца наверсе, Бабарыкін з Фінбергам тут жа пойдуць па старых адрасах, а ў касцёл вернуцца ксяндзы. Тут галоўнае, каб будынак быў адноўлены, а прызначэнне яго заўсёды можна змяніць.па-езуіцку ,
Пра касцёл і манастырскі комплекс падрабязней тут. Рэндары і тэкст ліста Астаповіча тут.





