Сёння і заўтра у Купалаўскім тэатры адбудуцца прам’еры спектакля паводле п’ес нясвіжскай Сапфо — княгіні Францішкі Уршулі Радзівіл, заснавальніцы прафесійнага тэатра на Беларусі.
Спектакль — рэканструкцыя святочнага вечара ў Нясвіжскім замку, дзе гасцей забаўлялі танцамі, спевамі, паказваннем камедый.Францішка Уршуля Радзівіл была вядома найперш як стваральніца нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў. Яна — аўтарка лірычных вершаў на польскай і французскай мовах. У яе паперах знайшліся цікавыя трактаты на грамадскія і маральныя тэмы, якія і на сёння не страцілі сваёй актуальнасці. Захавалася ў архівах і даволі багатая эпісталярная спадчына Францішкі.
У наступным месяцы спектаклі будуць паказаныя 19, 20 і 29 траўня. Пастаноўкі ідуць на сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў.





