Каля абменных пунктаў валюты ўзнікаюць бойкі. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі вымушана надаваць асаблівую ўвагу ахове грамадзкага парадку каля абменнікаў.
Пра гэта паведаміў першы намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС Віктар Сянько, перадае Інтэрфакс.
Ён растлумачыў, што грамадзяне такім чынам часам спрабуюць вырашыць пытанне чаргі пры набыцці валюты.





