Курс даляра ЗША па выніках праведзеных 22 красавіка біржавых таргоў вырас на 4 рублі і склаў 3.048 рублёў.
Паводле даных Беларускай
У таргах расійскім рублём удзельнічала 29 банкаў. Курс вырас на 0,14 рубля і склаў 109,09 рубля. Аб’ём таргоў склаў 337 млн. 998 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 345 млн. 143 тыс., прапанова — 337 млн. 998 тыс.).
Таргі па еўра не праводзіліся.
У адносінах да валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,01% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.139 рублёў.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 7,99%, да даляра — на 1,60%, да расійскага рубля — на 11,87%, да еўра — на 10,82%.
На 2011 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 8%.





