Украіна мае намер супрацоўнічаць з Мытным саюзам Беларусі, Казахстана і Расіі, але не плануе ў яго ўступаць,
заявіў міністр замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка, выступаючы 22 красавіка ва ўкраінскім парламенце.
«Украіна мае намер узаемадзейнічаць з Мытным саюзам
Паводле яго слоў,
Украіна аб’явіла стратэгічны курс на еўраінтэграцыю, часткай якога з’яўляецца стварэнне зоны свабоднага гандлю з ЕС.
Адпаведныя перамовы з Бруселем Кіеў спадзяецца завяршыць да канца 2011 года. Міністр падкрэсліў, што Украіна не збіраецца мяняць гэты курс.
Разам з тым, адзначыў Грышчанка, для Украіны «вельмі важна», каб умовы гандлю з Расіяй, Беларуссю і Казахстанам не пагоршыліся.
Ён заявіў, што Украіна не выключае падпісання пагаднення аб зоне свабоднага гандлю з Мытным саюзам. Пры гэтым міністр дадаў: Кіеў мае права заключаць двухбаковыя пагадненні аб стварэнні такой зоны.
Ён нагадаў, што Украіна вядзе перамовы аб свабодным гандлі з Турцыяй, Ізраілем, Канадай.
Варта адзначыць, што раней кіраўніцтва краіны не выключала ўваходжання Украіны ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі.
«Гэта магчыма, але ў нас ёсць працэдуры, якія мы павінны прайсці», — заявіў украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч у лістападзе 2010 года на сумеснай канферэнцыі з прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым. Януковіч растлумачыў, што гаворка ідзе пра змяненні ў Канстытуцыю Украіны, якія могуць быць унесены па рашэнні парламента або пасля правядзення ўсенароднага рэферэндуму.





