Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па Віцебскай вобласці, днём у асобных раёнах невялікія дажджы. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 7°С,

днём плюс 13–19°С, па поўдні да плюс 22°С.

У Мінску ў суботу, 23 красавіка, ноччу без ападкаў, днём магчымы невялікі дождж. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–6°С, днём плюс 15–17°С.

У наступныя двое сутак, 24–25 красавіка, краіне чакаецца пераменная воблачнасць. У нядзелю, 24 красавіка, па паўднёва-заходняй палове ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Вецер усходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–8°С,

днём плюс 14–20°С, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей да плюс 23°С.

25 красавіка пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад плюс 1°С па паўночным усходзе да плюс 9°С па паўднёвым захадзе краіны, днём плюс 17–23°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?