Машына, у якой ехаў Сяргей Лагун, ударылася ў дрэва.
У пятніцу ў Наваполацку адбылася страшная катастрофа. Разбіліся два вядомыя цяжкаатлеты Сяргей Лагун і Яўген Жарнасек. Лагун памёр на месцы, а Жарнасек у цяжкім стане трапіў у рэанімацыю. У яго пашкоджаны хрыбет.
27 мая Лагуну споўнілася б усяго толькі 23 гады.Поспехі да яго пачалі прыходзіць на маладзёжным узроўні, у 2007 годзе ён заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце свету ў Празе. Потым былі ўдалыя выступы і на дарослым узроўні.
На чэмпіянатах свету 2009 і 2010 Лагун браў медалі.
Летась у Турцыі паказаў найлепшую вагу ў рыўку.
Трэнеры зборнай казалі, што гэта спартовец аднаго калібру з алімпійскім чэмпіёнамі Андрэем Арамнавым.
Сам Лагун быў з Верхнядзвінскага раёна, але з 12-гадовага ўзросту трэніраваўся ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Наваполацку.
«Мне падабаецца ягоны падыход да працы, стараецца выкладвацца на трэніроўках, заўсёды зараджаны на поспех, прыемны хлопец», — казаў пра яго трэнер зборнай.





