Уладзімір Халіп, бацька журналісткі Ірыны Халіп, перадаў у рэдакцыю Хартия97 ліст Даніка да таты.
«Высылаю ліст Данькі Саннікава, які ён прадыктаваў для свайго бацькі. Ніякіх зменаў я не рабіў, усё як ёсць. Гэты ліст быў бы толькі асабістай справай Данькі, калі б не адна істотная акалічнасць. 15 мая яму спаўняецца чатыры гады. Першым на гэта звярнуў ўвагу чалавек з Драздоў. Рыхтуе малому спецыяльны падарунак — суды над бацькамі Данькі. І таму, напэўна, варта было б узгадаць гэты сціплы тэкст з краіны, якой «зайздросціць ўвесь свет», піша Уладзімір Халіп.
***
О, мой любы тата!
Я так люблю цябе! Хачу, каб ты не вазіўся са тваёй працай. Калі ласка, тата, прыязджай да нас.
Я хачу, каб ты прывёз мне
З любоўю, Даня.
У мамы прастуда і ёй нельга выходзіць. Таму мы выходзім толькі з цёткай Таняй, бабуляй і дзедам.
***
Суд над Андрэем Саннікавым распачнецца 27 красавіка, працэс будзе праходзіць у судзе Партызанскага раёна сталіцы.
Былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў абвінавачваецца ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» і яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Вечарам 19 снежня ён быў жорстка збіты, і ад ночы прэзідэнцкіх выбараў знаходзіцца ў СІЗА КДБ.





