Настассю Палажанку выклікаюць у суд па справе Кіркевіча, Хамічэнкі, Дразда, Вінаградава і Пратасені. Намесніца старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога фронту» павінна будзе даць паказанні па справе пра падзеі 19 снежня, ў якой праходзяць ейныя паплечнікаў.
Наста вельмі здзіўлена выклікам, бо падчас следства яна не давала ніякіх паказанняў адносна падсудных і нават не была дапытаная па гэтых эпізодах.
Размова ідзе пра пасяджэнне Кастрычніцкага суда, на якім будзе вырашацца, як пакараць маладафронтаўца Алеся Кіркевіча, а таксама Уладзіміра Хамічэнку, Дзмітрыя Дразда, Андрэя Пратасеню і Паўла Вінаградава. Суддзя Ала Булаш ужо вядома актывістам, бо менавіта яна ў 2006 годзе асудзіла Змітра Дашкевіча на паўтары гады пазбаўлення волі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.





