Роўна год таму ўрад Бельгіі на чале з Івам Лятэрмам абвясціў аб сваёй адстаўцы з-за канфлікту паміж валонскай і фламандскай суполкамі ў краіне. Бельгія стала адзінай у свеце краінай, якая правяла год без ўрада, за што і трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

«І ўсё ж такі яна круціцца», — пад такім загалоўкам выйшаў артыкул у газеце «Суар». Урада няма, але жыццё працягваецца. В.а. прэм’ера Лятэрм за мінулы год прыняў цэлы шэраг важных для краіны рашэнняў. Правёў бельгійскае старшынства ў ЕС, сфармаваў праект бюджэту і нават далучыў Бельгію да міжнароднай кааліцыі ў Лівіі.

Лідар нацыяналістычнага фламандскага нацыянальнага альянсу Барт дэ Вевер, які перамог на апошніх рэгіянальных выбарах у Фландрыі, заклікае ўсіх «быць канструктыўнымі», але сам і слухаць не хоча лідара франкафоннай Сацпартыі Эліё ды Рупа, якога кароль прызначыў на пасаду каардынатара працэсу фарміравання кабінета.

Эліё ды Рупо, праўда, упадабаў рэціравацца ад выканання функцый, заявіўшы, што не хоча ўдзельнічаць у «разбурэнні Бельгіі».

Ну, а простым бельгійцам застаецца толькі набрацца цярпення і не страціць уласцівага ім пачуцця гумару.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?