Курс даляра ЗША ў 3.800 беларускіх рублёў, які чыноўнікі называюць адэкватным, на самой справе нічым не абгрунтаваны. Такое меркаванне фінансавы аналітык Сяргей Чалы.
22 красавіка на брыфінгу ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання валютнага кантролю Нацбанка Анатоль Мароз заявіў, што курс даляра, што выстаўляюцца на пазабіржавым рынку (больш за 5.000 рублёў), з’яўляецца завышаным. Адэкватным ён назваў курс у 3.800 рублёў.
Аналагічнае меркаванне выказаў напярэдадні
Каментуючы заявы чыноўнікаў,
Чалы выказаў здагадку, што названы імі курс — «гэта чыстая псіхалогія, тая лічба, на якую ўлады гатовыя пагадзіцца і якую яны хочуць бачыць». «Улады псіхалагічна не гатовыя да больш высокага ўзроўню дэвальвацыі», — лічыць аналітык.
«Але становішча імкліва ўскладняецца: тыдзень таму курс даляра на пазабіржавым рынку быў ніжэй за адзнаку 5.000 рублёў, цяпер — ужо 5.300. Чым даўжэй будзе цягнуцца гэтая сітуацыя, тым горш для эканомікі», — падкрэсліў Чалы.





