Былы кандыдат у прэзідэнты ЗША сенатар Джон Маккейн у пятніцу раніцай прыбыў у Лівію для сустрэчы з паўстанцкім урадам,паведамляе Associated Press.
Прыезд Джона Маккейна трымаўся ў строгай сакрэтнасці для стварэння ўсіх мер бяспекі. Аб паездцы сенатара ў Лівію журналістам распавёў
Зараз Маккейн знаходзіцца ў паўстанцкай сталіцы — у горадзе Бенгазі.
Джон Макейн вядомы як найбольш паслядоўны амерыканскі парламентарый, які выступае за ваенную аперацыю ў Лівіі. Калі Макейн балатаваўся ў 2008 годзе на пасаду прэзідэнта, ён пазіцыянаваў сябе ў якасці палітыка, зацікаўленага ў правядзенні актыўнай палітыкі ЗША па ўсім свеце.
Паведамленне аб прыездзе Маккейна ў Лівію паступіла пасля таго, як ЗША вырашылі выкарыстаць беспілотныя самалёты ў Лівіі.





