Паводле інфармацыіпрэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта, ашмянскія мытнікі затрымалі буйную партыю кантрабандных3D-акуляраў .
Падазрэнне мытнікаў выклікаў грузавы аўтамабіль «Івека», які рухаўся з Літвы ў Расію са зборным грузам. У ходзе мытнага надгляду тавараў на пасту «Каменны Лог» было ўстаноўлена, што акрамя заяўленых прадметаў транспартуюцца не названыя ў таваратранспартных дакументах спецыяльныя акуляры для прагляду фільмаў у
Як высветлілася пазней, адпраўніком грузу з’яўлялася гандлёвая структура Вялікабрытаніі.
Кантрабандны тавар на 96,5 млн. рублёў канфіскаваны. Ашмянскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс.





