У Беларусі інфляцыя з 1 па 19 красавіка 2011 склала 2,5% да сярэдніх цэнаў сакавіка. З пачатку года па 19 красавіка інфляцыя склала 8,8%, перавысіўшы верхнюю мяжу прагнозу - 8,5% - зацверджанага на ўвесь 2011 год.

 photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Пра гэта сведчаць звесткі, размешчаныя на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі ў пятніцу.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на алей (15,3%), гародніну (10,6%), садавіну (9,5%), чай (8,9%), маянэз (6,3%), рыбу і рыбапрадукты (5,8%), бульбу (4%), макаронныя вырабы (3,9%), крупы і піва (3,6%), яйкі (3%), мяса птушкі, хлеб і хлебабулачныя вырабы (2, 7%), кандытарскія вырабы (2,5%), легкавыя аўтамабілі (9,8%), абутак (5,9%), тканіны (3,8%), бытавыя электратавары і сінтэтычныя мыйныя сродкі (3,3%) , тэлевізары (2,8%), паслугі пасажырскага транспарту (8,8%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (2,5%), бытавыя паслугі (2,1%).

Як паведамлялася раней, па выніках 2010 году спажывецкія кошты павялічыліся на 9,9% (у 2009 годзе на 10,1%). На 2011 год прагноз ўрада Беларусі складае 7,5-8,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?