Да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа выдавецтва "Мастацкая літаратура" выпусціла мастацкае электроннае выданне - паэму "Новая зямля" і трылогію "На ростанях". Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА вядучы спецыяліст "Мастацкай літаратуры" Зося Кустава.

Выданне выйшла ў серыі "Бібліятэка школьніка". Акрамя твораў, уступнае слова да якіх напісаў член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхаіл Мушынскі, на двух кампакт-дысках размешчаны таксама серыял Уладзіміра Сулкоўскага "Радзіма Якуба Коласа" з 24 карцін. Тэкст да серыяла - урыўкі з паэмы "Новая зямля" - падабраны ўнучкай класіка Верай Міцкевіч.

Спецыяліст адзначыла, што электронная версія твораў класіка можа быць выкарыстана для навучання школьнікаў, паколькі прызначана для ўзнаўлення на мультымедыйных устаноўках, якімі аснашчаны школы рэспублікі.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?