Віцебск. Чарнасоценная газета «Крестьянинъ» жыць не можа, каб не збрахаць чаго на ненавісную ёй «Нашу Ніву». Пасля таго, як ужо не хапіла матэрыялу на фальшывыя даносы, «Крестьянинъ» займаецца тым, што перакручвае словы «НН» і вінаваціць нас, у чым толькі прыкажуць.
«НН». № 15. 1911
Беларуская вайсковая пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу супраць сямі курсантаў Вайсковай акадэміі. Падчас навучання хлопцы, відаць, паспелі расчаравацца ў матэрыяльных выгодах будучай афіцэрскай кар’еры. І вырашылі паклапаціцца аб сваім дабрабыце самі. Маючы доступ да навучальнага комплексу супрацьпаветранай абароны
«НН». № 17. 2001





