«Надзвычайныя штонікі з маслам, так і плаваюць у масле, святыя такіх не елі».
У. Караткевіч, «Дзікае паляванне караля Стаха»
300 г пшанічнай або грачанай мукі, 1 яйка, 180 г вады, масла ці растопленае сала са скваркамі.
З мукі, яйка і вады замясіць крутое цеста, тонка раскачаць, наразаць квадрацікамі. Кожны квадрацік надрэзаць, каб атрымаліся «штонікі», адварыць у падсоленай вадзе. Гатовыя штонікі паліць растопленым маслам або салам са скваркамі.





