Сёння ў судзе Партызанскага раёна Мінска пачынаецца суд над Фёдарам Мірзаянавым.
Фёдар Мірзаянаў нарадзіўся 9 снежня 1990 у Баранавічах. Скончыў гімназію, у 2008 годзе паступіў на факультэт мэнэджмэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасьці «эканамічная кібернетыка». Пасля падзеяў 19 снежня адбыў адміністратыўны арышт тэрмінам 15 сутак у следчым ізалятары ў Жодзіне. Потым здаў чатыры залікі і тры экзамены. Апошні экзамен павінен быў здаць 25 студзеня, але раніцай яго затрымалі. Фёдару Мірзаянаву было выстаўлена абвінавачанне па арт. 293, ч. 1 і 2 Крымінальнага кодэкса («Масавыя беспарадкі»). Ні ў якіх партыях і рухах не ўдзельнічаў, палітыкай не займаўся.
Адразу ж пасля арышту Фёдара аднагрупнікі правялі сход і звярнуліся з просьбай змяніць Фёдару меру стрымання, вызваліць яго
Цяпер Пушысцік стаў улюбёнцам сяброў Фёдара. Яны штотыдзень наведваюць нашую сям’ю, гэта стала ўжо традыцыяй. Іх візіты — вельмі моцная эмацыйная падтрымка для ўсіх нас.
Па сутнасці, пасля снежаньскіх падзеяў 2010 года ў Беларусі атрымаў актыўнае развіццё «цімураўскі рух», калі моладзь добраахвотна бярэ шэфства над людзьмі, чые блізкія знаходзяцца за кратамі. Гэтая падтрымка сапраўды дапамагае…
З лістоў Фёдара на волю: «Ва ўсяго ёсць пачатак і ёсць канец. Вось і прырода гэта цвердзіць ва ўнісон са мной. Сёння — першы вясновы дзень. Сонейка свеціць у маленькім дворыку СІЗА, як на пляжы. Змрочныя дэкарацыі СІЗА я хутка памяняю на свабоду. Можна заплюшчыць вочы, падумаць… За час знаходжання ў СІЗА я навучыўся жыць на адным квадратным метры плошчы, ужывацца з суседзямі, пачуваючы сябе цалкам камфортна, бегчы на месцы на „бегавой дарожцы“ паўгадзіны ў дзень,
Людміла Мірзаянава, маці Фёдара





