КДБ Беларусі не будзе каментаваць інфармацыю аб тым, што спецслужбы некалькі гадоў сачылі за сям’ёй аднаго з падазроных у тэракце ў мінскім метро.
Пра гэта заявіў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязей КДБ Аляксандр Антановіч.
Пра тое, што сям’я аднаго з падазроных у апошнія некалькі гадоў знаходзілася пад пастаянным кантролем спецслужб (іх падазравалі ў вырабе бомб), паведаміла расійскае
Як расказала Life News крыніца ў праваахоўных органах Беларусі,
у супрацоўнікаў КДБ «было вялікае дасье».Яго сабралі яшчэ пасля выбуху ў Мінску ў 2008 годзе. Тады бацьку падазронага западозрылі ў дачыненні да тэракта. Увагу прыцягнуў і яго сын. Малады чалавек трапіў у групу рызыкі праз сваю схільнасць да хіміі і ўменне майстраваць выбуховыя пакеты.
Сілавікі ведалі пра тое, што юнак амаль увесь вольны час траціў на выраб піратэхнікі і эксперыменты з выбуховымі рэчывамі. Але чамусьці яму ніхто не перашкаджаў.
Паводле звестак крыніцы, падазроны ў тэракце на ўліку ў міліцыі ніколі не знаходзіўся. «За ім пастаянна прыглядалі, гэта так. Мабыць, яго проста на час выпусцілі з віду, і ён паспеў рэалізаваць сваю задуму, — паведаміла крыніца выданню. — Як толькі эксперты, якія працавалі на месцы тэракта ў мінскім метро, устанавілі, што самаробная выбуховая прылада была начынена арматурай і мела гадзіннікавы механізм, супрацоўнікі КДБ адразу ўспомнілі пра сям’ю з Віцебска:
«Спецслужбы спрацавалі вельмі аператыўна, — сказала крыніца, блізкая да следства. — Прагледзеўшы відэа з камер назірання, яны ўзнялі дасье на ўсіх, хто мог вырабіць падобную выбуховую прыладу».





