Лідар Руху «За Свабоду» пракаментаваў скандальныя заявы Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя 26 красавіка.
— Рэжым крыўдуе і злуецца амаль на ўвесь свет. Апрача такіх самых
Як вядома, у сваім выступленні Аляксандр Лукашэнка назваў прэзідэнта Еўракамісіі Жозэ Мануіла Барозу казлом, а кіраўніцтва Украіны абвінаваціў ва «вшивости».
— Вось і з Украінай улада пасварылася, прычым у такі жалобны дзень. Што да абразаў у бок Барозу, то гэта проста
На яго думку, такімі паводзінамі
«кіраўнік краіны ганьбіць цэлую нашу дзяржаву і цэлы народ».
— Разам з тым хамства падкрэслівае адчай, ілюструе, што гэтая мадэль кіравання ўжо не толькі не мае перспектываў, але і ставіць Беларусь на мяжу выжывання, — лічыць лідар Руху «За Свабоду». — Небяспека ў тым, ва ўмовах усур’ёз пагражаючага банкруцтва ўлада перабывае ў стане паталагічнай неадэкватнасці і спрабуе тактычна хітраваць. Не адчувае моманту адказнасці і стратэгічнага выбару. Гэта можа прывесці да здачы эканамічнага суверэнітэту і пераўтварэння краіны ў правінцыю ўсходняй неаімперыі.





