У межах праекта «БудзьмаTUT».
У інтэрнэце з’явіўся блог, на якім вядомыя асобы будуць неакадэмічна распавядаць пра гісторыю краіны. Распачаў музыка Лявон Вольскі. У нефармальнай манеры, эмацыйна ён распавядае пра Грунвальдскую бітву і падзеі, якія ёй папярэднічалі.
«БудзьмаTUT» — новы праект кампаніі «Будзьма беларусамі!» і партала TUT.BY. Ён разлічаны на людзей, хто не задумваўся над пытаннем: «Хто я?», не цікавіцца сваёй гісторыяй.





