Сітуацыя на валютным рынку Беларусі можа стабілізавацца цягам 3–6 месяцаў. Пра гэта, як паведамляе БелТА, заявіў дырэктар дэпартамента аналітыкі кампаніі «UFS Investment Company» Павал Васіліядзі.
На яго думку, расійскі крэдыт у аб’ёме 1 мільярда даляраў і крэдыт на 2 мільярды даляраў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС дапамогуць нармалізаваць агульнае становішча.
Тым часам спецыяліст адзначыў неабходнасць правядзення ў краіне дэвальвацыі: «
Дэвальвацыя ў межах 20% будзе карыснай і выраўняе плацёжны баланс Беларусі».
У сваю чаргу прадстаўнікі Нацыянальнага банка Беларусі заявілі, што ўсе атрыманыя грошы пойдуць на падтрымку золатавалютных рэзерваў і ні пра якое «насычэнне абменнікаў», як было заяўлена раней, гаворка не ідзе.





