І так можна было б назваць артыкул сп.Садоўскага ў «НН» №38. Для грамадзян нашай краіны пытаньне актуальнае. Менавіта таму аўтар закрануў грамадзянскую паставу некаторых творцаў як прыклад, ня варты перайманьня. Сапраўды, непрыстойна абвяшчаць новай кнігай выданьне з дадаваньнем аднаго апавяданьня і зьмененай назвай. Падман лёгка выкрываецца, калі чытач разгортвае нібыта новую (!) кнігу.

Спадар А.Фядута ўводзіць у зман неабазнанага чытача іншым спосабам. Ён паказвае памылкі апазыцыі, піша, як яна павінна сябе паводзіць з пазыцыі нібыта свайго чалавека, апазыцыянэра. Яскравы прыклад ідэйнай неадпаведнасьці аўтара абранай тэме! Ня дзіва, што сп.Садоўскі проста гаворыць, што часам няёмка чытаць пра «апазыцыйнасьць» сп.Фядуты, тым больш пра ягонае «маральнае права павучаць апазыцыю». Няма ў сп.Фядуты гэтага права, прынамсі, маральнага.

Але мяне найбольш абурае ў гэтай палеміцы на бачынах «НН» спроба сп.Фядуты падмяніць размову аб маральнасьці дыскусіяй на тэмы літаратурнай абазнанасьці. Пры гэтым накідваецца ўражаньне, што няведаньне сп.Садоўскім расейскіх літаратурных падзеяў часоў Пушкіна і Някрасава і ёсьць галоўным прадметам дыскусіі. Во як! І як ні імкнецца сп.Фядута паказаць сваю ветлівасьць ў дачыненьні да апанэнта, заўважаецца ягоная раздражнёнасьць і нават непавага. Таму думаецца, што менавіта на падмене напрамку можна працягваць далей – зачэпка ёсьць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?